Рэнтгенадыягностыка
Рэнтгенадыягно́стыка — метад прамянёвай дыягностыкі розных захворванняў з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў. У цяперашні час яна пераходзіць на лічбавыя тэхналогіі і з'яўляецца самым даступным неінвазійным (без унутранага умяшання) метадам пры выяўленні хвароб.

Скіялогія (греч. skia — цень) — раздзел рэнтгеналогіі, які вывучае заканамернасці ўтварэння рэнтгенаўскай выявы.
Методыкі рэнтгеналагічнага даследавання
правіцьСпецыяльныя методыкі рэнтгеналагічнага даследавання
правіць- Лінейная тамаграфія ці паслойная рэнтгенаграфія
- Камп'ютарная тамаграфія
- Рэнтгенаграфія з прамым павелічэннем выявы
- Ортапантамаграфія ці панарамная тамаграфія (стаматалогія)
- Мамаграфія
- Методыкі з выкарыстаннем штучнага кантраставання
- Дыягнастычны пнеўматоракс
- Пнеўмамедыястынаграфія
- Дыягнастычны пнеўмаперытанеум
- Пнеўмарэтраперытанеум
- Пнеўмарэн
- Бранхаграфія
- Ірыгаскапія
- Халецыстаграфія
- Халангіяграфія
- Экскрэторная ураграфія
- Цыстаграфія
- Урэтраграфія
- Гістэрасальпінгаграфія
- Артэрыяграфія
- Кардыяграфія
- Флебаграфія
- Лімфаграфія
- Фістулаграфія і інш.[3]
Флюараграфія (ФЛГ)
правіцьФлюараграфія (сінонімы: рэнтгенфлюараграфія, рэнтгенфатаграфія, радыёфатаграфія) — прафілактычнае рэнтгеналагічнае даследаванне, якое заключаецца ў фатаграфаванні бачнай ценявой выявы са святлівага флуарэсцэнтнага экрана на фотастужку (плёнкавая флюараграфія — састарэлая) ці перакладам яе на аблічбаваную выяву (лічбавая — сучасная), якая утвараецца ў выніку праходжання рэнтгенаўскіх прамянёў праз цела чалавека, нераўнамернасці паглынання іх больш/менш шчыльнымі тканкамі і адлюстравання выявы на экране. Метад рэнтгенадыягностыкі сухотаў, пнеўманіі, плеўрыту, раку і іншых новаўтварэнняў лёгкіх (таксама фіброзу, склерозу, наяўнасці вадкасцей у анатамічных поласцях), які амаль не шкодзіць здароўю. Узаконены скрынінг (масавае даследаванне) хвароб лёгкіх.
- Гісторыя: Асновы гэтага метаду адразу ж пасля адкрыцця рэнтгенаўскіх прамянёў распрацавалі навукоўцы А. Батэлі і А. Карбаса (Італія) і Дж. М. Блеер (ЗША)[4].
- Выкарыстанне: Найбольш распаўсюджаным дыягнастычным метадам, які выкарыстоўвае прынцып флюараграфіі, з'яўляецца флюараграфія органаў грудной клеткі, малочных залоз, касцявой сістэмы.[4].
- Тыпы: Флюараграфія дае паменшаную выяву аб'екта. Вылучаюць дробнакадравую (напрыклад, 24 × 24 мм або 35 × 35 мм) і буйнакадравую (у прыватнасці, 70 × 70 мм або 100 × 100 мм) методыкі, плёнкавую і лічбавую. Лічбавая дазваляе спрасціць працу з выявай (малюнак можа быць выведзены на экран манітора, раздрукаваны, перададзены па сетцы, захаваны ў медыцынскай базе дадзеных), паменшыць дозы выпраменьвання і выдаткі на дадатковыя матэрыялы (плёнку, праяўляльнік для плёнкі). Некаторы недахоп — большы час атрымання малюнка.
- Апараты: Распрацаваныя як стацыянарныя, так і мабільныя флюараграфічныя апараты.[4].
- Методыка: Пацыента змяшчаюць у кабіну паміж крыніцай рэнтгенаўскага выпраменьвання і экранам, адчувальным да гэтага выпраменьвання. Прамяні, праходзячы праз тканкі чалавека, факусуюцца на экране. Больш шчыльныя тканкі больш затрымліваюць выпраменне, менш шчыльныя — меней. Такім чынам на экране з'яўляецца выява. Гэтая выява фатаграфуецца на стужку ці перакладаецца у лічбавую.
Існуюць два метады сучаснай лічбавай флюараграфіі:
- спосаб паслойнага сканавання органаў хворага з дапамогай лінейнага дэтэктара на рэнтгенаўскіх прамянях. Каб атрымаць малюнак, дэтэктар перасоўваецца каля цела, прасвятляючы яго прамянямі ў выглядзе веера
- спосаб факусіроўкі аптычнага сігналу са святлівага экрана на датчык ПЗС. Датчык ПЗС уяўляе сабой аналагавы прыбор, у якім электрычнасць з'яўляецца ў любым месцы ў залежнасці ад таго, наколькі моцнае святло на яго падае. На якасць малюнка ўплывае разрозненне (памер) экрана на ПЗС-датчыку.
Рэнтгенаграфія
правіцьРэнтгенаграфія — методыка рэнтгенадыягностыкі паталагічных змяненняў пры падазрэнні на іх, шляхам засвечвання плёнкі (плёнкавая — састарэлая) ценявой выявай ад рэнтгенаўскіх прамянёў ці аблічбавання яе ПЗС-матрыцай на камп'ютар (лічбавая — сучасная).
- Віды: аглядная (прамая і бакавая) і прыцэльная.
Рэнтгенаскапія
правіцьРэнтгенаскапія — прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі анатамічнай зона за флуарэсцэнтным рэнтгенаўскім экранам (класічная — састарэлая) ці прасвечванне з дапамагой электронна-аптычнага пераўтваральніка (ЭАП) (рэнтгенатэлебачанне — сучасная), якое назіраецца ў першым выпадку на самім экране, а ў другім — на экране кінескопа.
Тамаграфія
правіцьТамаграфія — гэта рэнтгеналагічная здымка «у разрэзе» (паслойная). Гэты метад выкарыстоўваецца пры даследаванні лёгкіх, печані, нырак, костак і суставаў.
Зноскі
- ↑ http://lektsii.net/3-66298.html
- ↑ http://ww.helpiks.org/8-19759.html(недаступная спасылка)
- ↑ Под ред.проф. Г.Е.Труфанова. Лучевая диагностика. — Издательская группа "ГЭОТАР-Медиа". — Москва, 2007. — С. 21-35. — 15 с.
- ↑ а б в Статья «Флюорография» в Большой советской энциклопедии
Сайты па тэме
правіцьhttp://www.tiensmed.ru/news/fluorografiya1.html
http://zdravo.by/article/5501/vredna-li-flyuorografiya
http://x-raydoctor.ru/rentgen/grudnaja-kletka/otlichie-ot-flyuorografii.html
Электронны падручнік БДМУ па прамяневай дыягностыцы
правіцьhttp://rep.bsmu.by/xmlui/bitstream/handle/BSMU/3819/Современные%20технологии%20лучевой%20диагностики.pdf?sequence=1&isAllowed=y(недаступная спасылка)