Тамаграфія
метад даследавання ўнутраных структур
Тамагра́фія[1] (ад стар.-грэч.: τομή — частка, слой і γράφω — пішу) — метад паслойнага даследавання ўнутранай структуры аб’екта з атрыманнем адлюстравання яго паслядоўных «зрэзаў» (тамаграм).
Вылучаюць лазерную, рэнтгенаўскую, пазітронна-эмісійную, акустычную, магнітна-рэзанансную, квантавую тамаграфію і іншыя.
Тамаграфія выкарыстоўваецца ў медыцынскай дыягностыцы, дэфектаскапіі, даследаванні ўнутранай будовы розных аб’ектаў.
Зноскі
Літаратура правіць
- Семяненя І. М. Тамагра́фія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Томогра́фия // Большая советская энциклопедия. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. — С. 63. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Тамаграфія на Вікісховішчы |