У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

«Крона» (таксама для солевых: 1604 (паводле ANSI-1604), 6F22, 6R61, NEDA 1604; для шчолачных: 1604A, 6LF22 (паводле IEC 60086-2-2015), 6LR61, MN1604; для літыевых MX1604; PP3, E-Block, 9V Brick Battery, AM6, Карунд, 522, 6AM6, CR-9V, ER9V) - абазначэнне распаўсюджаннага тыпаразмера электрычных батарэй (батарэек) напружаннем 9 вольт.

Батарэя тыпу «Крона»
Акумулятарная батарэя тыпу «Крона» (з права, адразу за таблеткавымі батарэйкамі) у параўнанні з іншымі распаўсюджанымі тыпамі электрычных батарэек
9-вальтовая батарэя PP7 павялічанай ёмістасці (справа, сіняя, выпускалася British Ever Ready Electrical Company), у параўнанні з «кронай».

Тэхнічныя характарыстыкі

правіць

Таксама існуюць акумулятары такога тыпаразмеру. Пры працоўнай намінальнай напрузе ў 8,4 В, адразу пасля зарадкі яны могуць кароткі час мець напружанне 11,5 В і вышэй, што абумоўлена асаблівасцямі ўваходзячых у іх нікель-металагідрыдных акумулятараў.

Акумулятарныя батарэі 7Д-0,125 (7Д-0,1, 7Д-0,11) савецкай вытворчасці (дыяметр 24 мм, вышыня 62 мм, маса 53 г, намінальная ёмістасць ад 100 да 125 мА·г, намінальнае напружанне 8,75 В), сумяшчальныя па форме вывадаў з «кронай», мелі пластмасавы цыліндрычны корпус і складаліся з дыскавых нікель-кадміевых акумулятараў Д-0,125, Д-0,1, Д-0,11. Іх габарыты трохі больш стандартнай «кроны» і многія савецкія малагабарытныя радыёпрымачы вырабляліся з улікам гэтай асаблівасці. Так некаторыя прымачы (напрыклад, «Сэлга»[1]) прадаваліся ў камплекце з такім акумулятарам і зараднай прыладай, а кішэнныя прымачы «Мір»[2] 1962 года і «Сокал»[3] 1963 года мелі ўбудаваную бестрансформаторную зарадную прыладу.

Звычайныя аднаразовыя батарэі «Крона», у адрозненне ад хімічных элементаў электрасілкавання іншых тыпаў, дапускалі абмежаваную колькасць дазарадак (хоць гэта і не рэкамендавалася вытворцамі) таму ў многіх часопісах і кнігах, напрыклад, у «Энцыклапедыі юнага тэхніка» 1977 года, публікаваліся схемы зарадных прылад з токам асаблівай формы. Падобныя схемы мелі некаторую папулярнасць у сувязі з дэфіцытнай батарэй.

Віды «Крон»

правіць
 
Будова розных тыпаў батарэі тыпаразмеру «Крона», злева направа: з 6 элементаў F22 па 1,5 В солевая і шчолачная; з 6 элементаў LR61 па 1,5 В; з 3 літыевых элементаў па 3 В

Аднаразовыя батарэі:

  • Марганцэва-цынкавыя солевыя, унутры складаліся з 6 элементаў сілкавання;
  • Шчолачныя, з 6 элементаў;
  • Літый-жалезадысульфідныя, 6 элементаў;
  • Марганцева-літыевыя, 3 элемента;
  • Паветрана-цынкавыя («Крона ВЦ»), з 7 элементаў, перад выкарыстаннем якой патрабавалася разгерметызаваць корпус, і адламаць тонкі пластмасавы «носік», які тырчаў паміж кантактамі;
  • Літый-тыяніл-хларыдныя (напрыклад, Li-SOCI2 1200 мА·г[4])

Шматразовыя (акумулятары):

  • Нікель-кадміевыя, ёмістасцю 120 мА·г, (намінальнае напружанне 8,4 В);
  • Нікель-металагідрыдныя, ёмістасцю 170-300 мА·г, (намінальнае напружанне 8,4 В);
  • Літый-іённыя, 350-700 мА·г,[5][6] (намінальнае напружанне 7,4 В);
  • Літый-жалеза-фасфатныя, 320 мА·г,;
  • Існуюць таксама крыніцы электрасілкавання такіх жа тыпаразмераў, якія змяшчаюць літый-палімерны акумулятар з адным элементам, якія падвышаюць імпульсным пераўтваральнікам з малым токам халастога ходу і малагабарытным злучальнікам для зарада ад вонкавай крыніцы з напружаннем 4,5- 5,5 В. Гэта захоўвае вартасці літый-палімернай крыніцы сілкавання, аднак, не патрабуецца схемы балансавання элементаў, так як выкарыстоўваецца толькі адзін элемент. Напружанне на выхадзе стабілізавана. Для падзарадкі ня трэба шукаць спецыяльную зарадную прыладу для «Крон», дастаткова любой крыніцы 5 В, напрыклад ад напружання сілкавання інтэрфейсу USB. Пры гэтым для адчувальнай тэхнікі (напрыклад радыёпрыёмнікаў і радыёмікрофонаў) імпульснае пераўтварэнне можа быць непрымальна.

Канструктыўнае выкананне

правіць
 
Злучальнік для падлучэння да батарэй тыпаразмеру «Крона»

У СССР выпускаліся як звычайныя вугальна-марганцэвыя батарэі дадзенага тыпаразмеру, так і шчолачныя, якія каштавалі даражэй і мелі гандлёвы знак «Карунд». Батарэя набіралася з прамавугольных элементаў галетнай канструкцыі. Батарэя мела металічны корпус з луджанай бляхі, два вывады і дно з гетынакса або пластыка.

Адмоўны вывад батарэі мае форму гнязда (ахоплівае зваротную загваздку), а дадатны вывад — у выглядзе загваздкі з паглыбленнем у цэнтры. Вывады батарэі і злучальніка спажыўца энергіі аднолькавыя, і пры падключэнні перагортваюцца на 180°. Пры гэтым падключыць батарэю ў няправільнай палярнасці немагчыма.

Гісторыя

правіць

Першапачаткова батарэі тыпу «Крона» уваходзілі ў сямейства батарэй Power Pack (PP), і выраблялася кампаніямі Ever Ready у Вялікабрытаніі і Eveready (Energizer) ў ЗША. У прыватнасці Eveready пачалі выпуск «крон» у 1956 годзе пад назвай PP3. У 1959 годзе батарэя PP3 была дададзеная ў стандарт ANSI (пад назвай ANSI-1604A). У краінах былога СССР батарэйкі тыпаразмеру PP3 атрымалі размоўную назву «Крона» ад аднаіменнай гандлёвай назвы.

Заўвагі

правіць
  1. Портативный транзисторный радиоприёмник «Селга» Архівавана 12 мая 2012 года.
  2. Портативный транзисторный радиоприёмник «Мир» Архівавана 12 мая 2012 года.
  3. Портативный транзисторный радиоприёмник 4-го класса «Сокол» Архівавана 12 мая 2012 года.
  4. EEMB Co.Ltd Литиевая батарея 1,2 Ач ER 9V Архівавана 7 мая 2013 года.
  5. Smart Parts Power Pak 9vt Lithium Ion Rechargeable Battery(недаступная спасылка)
  6. Soshine 500mAh 9V Lithium-ion Rechargeable Battery — Free Shipping — DealExtreme(недаступная спасылка)