Рэній
Рэній (лац.: Rhenium) Re — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 75. Светла-шэры метал.
Прыродныя крыніцы
правіцьРэдкі элемент: 78-е месца сярод іншых элементаў па распаўсюджанасці. Звычайна сустракаецца як прымесь у мінералах другіх элементаў — малібдэніце і калумбіце.
Прымяненне
правіцьВыкарыстоўваецца ўсюды, дзе патрэбныя высокая цвёрдасць і зносаўстойлівасць (компасы, іншыя прыборы, адказныя дэталі самалётаў і ракет). Ніці накальвання (сплаў вальфраму з рэніем). Антыкаразійнае пакрыццё (рэніраванне). Каталізатар хімічных працэсаў.