Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя
Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя (РІІК) — падраздзяленне БДУ.
Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 5 ліпеня 2006 года |
Дырэктар | Анатоль Апанасавіч Тозік |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 11 |
rci.bsu.by |
Гісторыя
правіцьРэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Дзяржканцэлярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай мовы за мяжой (Ханьбань) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам, якое было падпісана 5 ліпеня 2006 года. З гэтага дня і пачынаецца гісторыя Інстытута[1].
З 2009 года партнёрам БДУ па забеспячэнні дзейнасці і развіцці Інстытута з’яўляецца Далянскі політэхнічны універсітэт КНР.
У 2011 годзе на Сусветным форуме інстытутаў Канфуцыя РІКК БДУ быў удастоены ганаровага звання «Лепшы Інстытут Канфуцыя года».
Нарматыўна-прававой базай дзейнасці РІКК БДУ ў цяперашні час з’яўляецца Палажэнне аб Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя, зацверджанае загадам рэктара БДУ 21 лістапада 2013 года, і пагадненне аб сумесным супрацоўніцтве паміж Далянскім політэхнічным універсітэтам і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па забеспячэнні дзейнасці і развіцці Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, падпісанае 10 снежня 2013 года.
У адпаведнасці з пагадненнямі, падпісанымі БДУ з навучальнымі ўстановамі Беларусі ва ўніверсітэтах і школах рэспублікі працуюць 3 кабінеты Канфуцыя і 6 цэнтраў вывучэння кітайскай мовы і культуры РІКК БДУ (кабінеты — у БДЭУ, Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы і ў 23 гімназіі г. Мінска, цэнтры — у 11-й гімназіі г. Мінска, 12-й сярэдняй школе г. Мінска, Смалявіцкай раённай гімназіі, сярэдняй школе № 16 г. Оршы, Баранавіцкім дзяржуніверсітэце і Воранаўскай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці). Кабінет Канфуцыя РІКК БДУ ў Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Ф. Скарыны ў 2017 годзе ператвораны ў самастойны Інстытут Канфуцыя.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Інстытута з’яўляюцца:
- Навучанне кітайскай мове і падрыхтоўка кітаязнаўчых кадраў;
- Садзейнічанне ўстановам адукацыі Рэспублікі Беларусь у выкладанні кітайскай мовы і кітаязнаўчых дысцыплін;
- Распрацоўка вучэбна-метадычных дапаможнікаў і іншых матэрыялаў па вывучэнні і выкладанні кітайскай мовы;
- Праверка і пацвярджэнне ўзроўню валодання кітайскай мовай як замежнай праз сістэму экзаменаў HSK, HSKK, BCT, YCT і спецыяльных тэстаў;
- Асвета ў галіне кітайскай матэрыяльнай і духоўнай культуры;
- Арганізацыя і правядзенне навуковых даследаванняў у розных галінах кітаязнаўства;
- Садзейнічанне пашырэнню палітычных, эканамічных, адукацыйных, навуковых і культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай;
- Каардынацыя, суправаджэнне і кантроль навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва падраздзяленняў комплекса БДУ з установамі вышэйшай адукацыі, навуковымі ўстановамі і прадпрыемствамі КНР.
Стажыроўкі ў Кітаі
правіцьУ мэтах садзейнічання распаўсюджванню кітайскай мовы і культуры за мяжой, падрыхтоўкі кваліфікаваных кітаістаў і выкладчыкаў кітайскай мовы Штаб-кватэра інстытутаў Канфуцыя (Ханьбань) кожны год вылучае стыпендыі для стажыровак і навучання замежных студэнтаў у ВНУ КНР. Праграмы стажыровак прадастаўляюць магчымасць навучання на моўных курсах у працягу месяца/паўгода/год, а таксама ў бакалаўрыяце альбо магістратуры па розных спецыяльнасцях.
Кіраўніцтва
правіць- Дырэктар — Тозік Анатоль Апанасавіч, кандыдат гістарычных навук;
- Намеснік дырэктара — Сун Яньвэй;
- Намеснік дырэктара — Лявонаў Вячаслаў Кандрацьевіч;
- Кіраўнік аддзела эканомікі і развіцця — Тарас Дзяніс Анатольевіч;
- Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела — Валавік Андрэй Уладзіміравіч;
- Кіраўнік цэнтра вучэбна-метадычнай работы — Чжан Ліфэн[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2019. Праверана 2 жніўня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2019. Праверана 2 жніўня 2019.