Адкрыць галоўнае меню

Рэспубліка Зуева — «рэспубліка старавераў», узнікла ў час Вялікай Айчыннай вайны паблізу вёскі Заскаркі пад Полацкам на тэрыторыі некалькіх вёсак, населеных пераважна стараверамі. Названа ад прозвішча старасты вёскі — Зуева.

Змест

ГісторыяПравіць

Сям'я Зуева, як і многія яго аднавяскоўцы, перад вайной пацярпелі ад рэпрэсій з боку савецкай улады. Таму пасля адступлення Чырвонай арміі Зуеў восенню-зімой 1941 года арганізаваў у вёсцы самакіраванне. Для абароны жыхароў былі створаны атрады самаабароны.

Нямецкая акупацыйная адміністрацыя ў абмен на выплату фіксаванага натуральнага падатку і недапушчэння на сваю тэрыторыю савецкіх партызан прызнала фактычную аўтаномію тэрыторыі з цэнтрам у вёсцы Саскоркі. У рэспубліцы была адноўлена прыватная ўласнасць, адкрыты стараверскія храмы.

Улады «рэспублікі Зуева» ўсталявалі дружалюбныя адносіны з Народна-працоўным саюзам расійскіх салідарыстаў. Пазней, для фармальнай легалізацыі руху ў вачах немцаў, многія дзеячы рэспублікі абвясцілі сябе мясцовым аддзяленнем рускай Нацыянал-сацыялістычнай партыі Б. Камінскага, аднак фактычна дыстанцыяваліся ад яго руху.

Пры адступленні нямецкай арміі Зуеў з часткай сваіх людзей сышоў на Захад. Іншыя стараверы засталіся і пачалі партызанскую барацьбу супраць Чырвонай Арміі. Для гэтай мэты немцы забяспечылі іх зброяй і харчаваннем. Партызанскія групы трымаліся ў лясах пад Полацкам да 1947 года.

Зуеў і частка яго супрацоўнікаў былі прынятыя ў ВС Камітэта вызвалення народаў Расіі. У 1945 г. ён паспрабаваў вярнуцца на савецкую тэрыторыю для арганізацыі падпольнага руху і прапаў без вестак.

Цікавыя фактыПравіць

  • Частка дакументаў, звязаных з дзейнасцю Зуева, захоўваецца ў Нацыянальным архіве ЗША ў Вашынгтоне (напрыклад, рукапіс за аўтарствам нейкага В. Валжаніна «Zuyev's Republic» (1951), NA RG 338, P-124).
  • Апроч Рэспублікі Зуева ў суседніх раёнах Беларусі існавалі іншыя квазінезалежныя ўтварэнні, такія як Рэспубліка Расона ў Расонскім раёне і Рэспубліка Петухова пад Віцебскам.

ЛітаратураПравіць

  • Каров Д. Партизанское движение в СССР 1941—1944 гг. — Мюнхен, 1954.
  • Wladimir W Posdnjakoff. Zuyev's Republic // Historical Division, European Command, Foreign Military Studies Branch (1947).

СпасылкіПравіць