Рэс (стар.-грэч.: Ῥῆσος) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Сын рачнога бога Стрымона і музы Эўтэрпы[2] або Тэрпсіхоры[3]. Паводле версіі, сын Каліёпы (псеўда-Еўрыпід гэта выключае). Паводле Гамера, сын Эіанея[4]. Гектар зрабіў яго царом Фракіі[5]. Яго жонкай была Арганфона з Віфініі[6].

Фракіец, абаронца Троі. Забіты Адысеем і Дыямедам[7], або забіты адным Дыямедам[8]. У 5 ст. да н.э. рэшткі Рэса афіняне перавезлі з Троі на Стрымон, дзе заснавалі Амфіпаль[9].

Дзеючая асоба трагедыі Псеўда-Еўрыпіда «Рэс».

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.378-379, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.206
  2. Псеўда-Еўрыпід. Рэс 279, 354, імя музы не названа
  3. Арыстафан Візантыйскі. Аргументы. «РЭС» [Еўрыпіда]
  4. Гамер. Іліяда X 435
  5. Псеўда-Еўрыпід. Рэс 406—410
  6. Парфен. Пра любоўныя жаданні 36, паводле Асклепіяда
  7. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 4; Э IV 4
  8. Гамер. Іліяда X 495
  9. Паліэн. Стратэгемы VI 53