Рэхары́фма — рыфма, у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, радзей — трохскладовае, паўтарае частку папярэдняга:

Як ты — поўны надзей,
дзей!
(Уладзімір Кныр)

Рэхарыфмы ўтвараюць рэхаверш. Рэхаверш — від верша, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя радкі рэхаверша звычайна доўгія, у той час як цотныя — кароткія (з аднаскладовых ці двухскладовых, радзей — трохскладовых, слоў).

Прыклады правіць

Рэхаверш пра ДТЗ
З кумам імчымся на майбаху пасярод бэх.
Эх!
Кум — што Шумахер! Нясецца — займае аж дух!
Ух!
Раптам — адкуль, невядома, ў наш майбах — бах-бах!
Ах!
Запар, як быццам панцырны, няхай бы ён здох!
Ох!…
(Уладзімір Кныр)

Спасылкі правіць