Рэцэпт (ад лац.: receptum — узятае, прынятае, ад лац.: recipio — прымаю, атрымліваю) — пісьмовае распараджэнне ўрача аптэцы аб прыгатаванні і водпуску лекаў, якое таксама ўтрымлівае ўказанні, як імі карыстацца. Рэцэпт складаюць па вызначанай форме і правілам. Просты рэцэпт — рэцэпт, выпісаны на адно лекавае рэчыва, складаны — калі лекі складаюцца з дзвюх і больш інгрэдыентаў. Рэцэпт з'яўляецца юрыдычным дакументам, бо дазваляе праверыць правільнасць выраба лекаў.

У старажытнасці на латыні рэцэпты зваліся Formula remediorum (remedium - лекавы сродак) ці Formula medicinalis.