Савет Нацыянальнай Бяспекі ЗША

Савет Нацыянальнай Бяспекі (англ.: National Security Council, скарочана СНБ) — кансультатыўны орган пры прэзідэнце ЗША для вырашэння найбольш важных пытанняў нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі, і каардынацыі дзеянняў усіх асноўных ведамстваў, звязаных з названымі пытаннямі.

Савет Нацыянальнай Бяспекі ЗША
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 1947
Вышэйшае ведамства Выканаўчы офіс Прэзідэнта ЗША[d]
Штаб-кватэра
Сайт whitehouse.gov/ad… (англ.)

Гісторыя правіць

Савет нацыянальнай бяспекі быў створаны ў 1947 годзе законам аб нацыянальнай бяспецы. Яго стварэнню паслужыла перакананасць уплывовых амерыканскіх палітыкаў у тым, што дыпламатыя Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША больш не была здольная стрымліваць СССР пры напружаных адносінах паміж СССР і ЗША. Канчатковай мэтай яго стварэння было забеспячэнне ўзгодненасці дзеянняў паміж ваенна-марскімі сіламі, Корпусам марской пяхоты, сухапутнымі войскамі і ваенна-паветранымі сіламі ЗША.