Савецкі раён (Алтайскі край)
Савецкі раён (руск.: Сове́тский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Савецкае, размешчанае за 165 км на паўднёвы ўсход ад Барнаула.
Савецкі раён | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 18 студзеня 1935[5] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
![]() |
|||
Часавы пояс | OMST[3] і KRAT[3] | ||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
Геаграфія
правіцьРаён размешчаны на паўднёвым усходзе края. Рэльеф перадгорны. Разведаны запасы торфу, бутавага каменя, гліны, жвіру, пяску. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,2 °C, ліпеня +18,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 450 мм. Плошча — 1500 км².
Паўночную і ўсходнюю мяжу раёна ўтварае рака Катунь. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Каменка, Сетаўка і іншыя, ёсць 6 азёр. Глебы — чарназёмы звычайныя і вышчалачаныя. Растуць хвоя, бяроза, таполя, піхта, дуб, хмызнякі, багатае разнатраўе. Насяляюць са звяроў — казуля, барсук, ліса, заяц-русак, бабёр, гарнастай, лось, тхор, каланок; з птушак — курапатка, лебедзь-шыпун, бакас, чырок, кнігаўка, гагара, чайка, шэры журавель.
Крыніцы
правіць- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 11 кастрычніка 2016.
- ↑ а б (unspecified title) — 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ http://xn----8sbempgcd6abivfdo.xn--p1ai/stat-ya-o-sele-sovetskoe.html
- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)