Савойская опера
Савойская опера (англ.: Savoy opera) — від камічнай оперы, які развіўся ў віктарыянскай Англіі ў канцы XIX стагоддзя. Найбольш паспяховымі папулярызатарамі былі У. Ш. Гілберт і Артур Саліван . Назва оперы паходзіць ад тэатра Савой , які пабудаваў імпрэсарыа Рычард Д'Ойлі Карт для пастаноўскі спектакляў Гілберта і Салівана, а затым і іншых кампазітараў-лібрэтыстаў. Большая частка савойскіх опер, якія не былі напісаныя Гілбертам і Саліванам, альбо не змаглі замацавацца ў асноўным рэпертуары, альбо зніклі з гадамі, пакінуўшы тэрмін «Савойская опера» практычна сінонімам творам Гілберта і Салівана. Савойскія оперы (у абодвух сэнсах) аказалі асноўны ўплыў на стварэнне сучаснага мюзікла.
Гілберт, Саліван, Карт і іншыя брытанскія кампазітары, лібрэтысты і прадзюсары віктарыянскай эпохі, а таксама сучасная брытанская прэса і літаратура называлі творы такога роду «камічнымі операмі», каб адрозніць іх змест і стыль ад часта рызыкоўных кантынентальных еўрапейскіх аперэт, якія яны жадалі выцесніць. Большасць апублікаванай літаратуры пра Гілберта і Салівана з таго часу называе гэтыя творы «Савойскімі операмі» або «камічнымі операмі». Тым не менш, Penguin Opera Guides і многія іншыя агульныя музычныя слоўнікі і энцыклапедыі адносяць творы Гілберта і Салівана да аперэт[1][2].
«Пейшэнс » (1881) была першай операй, якая з’явілася ў тэатры Савой, і, такім чынам, стала першай сапраўднай «Савойскай операй», хоць тэрмін «Савойская опера» на працягу больш за стагоддзе адносіўся да ўсіх трынаццаці опер, што Гілберт і Саліван напісалі для Рычарда Д’Ойлі Карта.
Зноскі
Літаратура
правіць- Farrell, Scott (2009). The C. H. Workman Productions: A Centenary Review of the Final Savoy Operas. Scott Farrell.
- Fitz-Gerald, S. J. Adair (1924). The Story of the Savoy Opera. London: Stanley Paul & Co.
- Rollins, Cyril; R. John Witts (1962). The D’Oyly Carte Opera Company in Gilbert and Sullivan Operas: A Record of Productions, 1875—1961. London: Michael Joseph. OCLC 504581419.