«Са́ку Су́ўрхаль» (эст.: Saku Suurhall) — найбуйнейшая канцэртная зала Таліна і Эстоніі. Зала ўмяшчае да 10 000 чалавек. У «Саку Суўрхаль» праходзяць матчы па баскетболу і па хакею. Комплекс адкрыўся ў 2001 годзе перад Конкурсам песні Еўрабачання 2002 года. Сваю назву арэна атрымала ад кампаніі «Саку» (эст.: Saku) — найбуйнейшага эстонскага вытворцы піва, які фінансаваў будаўніцтва.

Саку Суўрхаль.

Спасылкі правіць