Салігорскі краязнаўчы музей
Саліго́рскі краязна́ўчы музе́й[1] — музей, заснаваны ў 1976, адкрыты ў 1984 годзе ў горадзе Салігорску (Мінская вобласць, Беларусь).
Салігорскі краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 1976 |
Месцазнаходжанне | Салігорск |
Памеры фонду | 9000 адзінак |
Выставачная плошча | 310 м² |
Плошча экспазіцыі музея 310 м², больш за 9000 адзінак асноўнага фонду (2002, каля 10 000[2] на 2005 год). Мае 3 залы ў выглядзе шахтавых штрэкаў (мастак А. В. Клязовіч). Сярод экспанатаў каменныя прылады працы 2—1-га тысячагоддзяў да н. э. з археалагічных раскопак на тэрыторыі раёна, калекцыі прадметаў матэрыяльнай культуры сялян XIX — пачатку XX стагоддзяў (жорны, кросны, церніца, гліняны і драўляны посуд), народнага ткацтва, інтэр’ер сялянскай хаты, узоры народнага адзення, матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны, калектывізацыю, рэпрэсіі савецкага часу, пра мастака і пісьменніка Б. Залескага, прыродазнаўца К. Валасовіча.
У асобным раздзеле пра гісторыю Салігорска дэманструюцца прылады працы шахцёраў, узоры калійных солей. У зале прыроды чучалы птушак, жывёл, калекцыі насякомых рэгіёна.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Саліго́рскі краязна́ўчы музе́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Солигорский краеведческий музей // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 541 — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.