Санам (Судан)
Санам (араб. سنام) — археалагічны помнік каля аднайменнай вёскі ў Судане. Месціцца ў 6 км ніжэй па плыні Ніла ад Джэбель-Баркал.
У 1912 г. каля Санам былі знойдзены рэшткі старажытнага храма Амона. Мяркуецца, што ён быў пабудаваны фараонам Тахаркам падчас росквіту дзяржавы Куш. Пазней былі выяўлены рэшткі старажытнага паселішча, якое ўключала вялікі будынак накшталт палаца і некропаль з 1550 магільняў. Мяркуецца, што паселішча з'яўлялася важным цырыманіяльным цэнтрам.
У 2003 г. Санам разам з Джэбель-Баркал трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Літаратура
правіць- Lobban, R. Historical Dictionary of Ancient and Medieval Nubia. — Lanham, Oxford: Scarecrow Press, 2004 ISBN 0-8108-4784-1
Спасылкі
правіць- Sanam Temple Project Архівавана 22 верасня 2020.
- Sanam — Discover Sudan