Санкт-Пецярбургская саборная мячэць

Саборная мячэць Санкт-Пецярбурга — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 метраў у даўжыню, 32 метры ў шырыню, вышыня галоўнага купала — 39 метраў, вышыня мінарэтаў — 48 метраў.

Мячэць
Санкт-Пецярбургская саборная мячэць
Санкт-Петербург шәһәре җамигъ мәчете
59°57′18,60″ пн. ш. 30°19′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург, Кранверкскі праспект, 7.
Канфесія іслам
Тып будынка мячэць
Архітэктурны стыль national Romantic style[d]
Архітэктар С. В. Васільеў
Дата заснавання 1921
Будаўніцтва 19091920 гады
Асноўныя даты

1913адкрыта
1927зачынена
1930адкрыта
1940зачынена

1956вернутая вернікам
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7801089000№ 7801089000
Стан дзеючая
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будаўніцтва было пачата па ініцыятыве ахуна Г. Баязітава і праводзілася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.

Мячэць была афіцыйна адкрыта 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасцяў (першае богаслужэнне здзейснена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асфендыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасцямі).

Будынак ўзводзіўся ў 1909—1920 гады па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынера С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколаг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927—1930 і 1940—1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад медыцынскага абсталявання. З 1956 года вернуты вернікам.

Будынак правіць

Мячэць размешчана на Петраградскай старане, на рагу Кронверкскага праспекта і Коннага завулка (паблізу станцыі метро Горкаўская).

  • даўжыня — 45 м
  • шырыня — 32 м
  • вышыня галоўнага купала — 39 м
  • колькасць мінарэтаў — 2
  • вышыня мінарэтаў — 48 м
  • умяшчальнасць — 5000 чалавек, па іншых дадзеных 3000