Санкт-Пецярбургская акадэмічная філармонія імя Д. Д. Шастаковіча — дзяржаўная ўстанова культуры ў Санкт-Пецярбургу, найстарэйшая філармонія Расіі. Пастаянная пляцоўка для выступаў і рэпетыцый сімфанічнага аркестра Санкт-Пецярбургскай філармоніі.

Санкт-Пецярбургская філармонія
Месцазнаходжанне
Каардынаты 59°56′10″ пн. ш. 30°19′54″ у. д.HGЯO
Заснавана 1921
Сайт philharmonia.spb.ru (англ.)(руск.)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікая зала філармоніі мае больш за 1500 месцаў і размешчаны ў былым доме дваранскага сходу па адрасе: Міхайлаўская вуліца, д. 2. Малая зала філармоніі знаходзіцца ў доме Энгельгарта па адрасе: Неўскі праспект, д. 30.

Папярэднікам філармоніі, адкрытай 12 чэрвеня 1921 года, лічыцца заснаванае ў 1803 годзе філарманічнае таварыства — першае ў Еўропе і ў свеце. Палажэнне аб Дзяржаўнай філармоніі Петраграда было зацверджана 13 мая 1921 года наркамам асветы РСФСР А. В. Луначарскім.

Цяперашная Вялікая зала была пабудавана ў 1839 годзе архітэктарам Полем Жако для Дваранскага сходу Пецярбурга. Фасад будынка спраектаваны К. Росі. З канца 1840-х гадоў гэтая зала стаў цэнтрам музычнага жыцця сталіцы. Тут выступалі Ф. Ліст, А. Рубінштэйн, К. Шуман, Р. Вагнер, П. Віярдо, П. І. Чайкоўскі, М. П. Мусаргскі, М. А. Рымскі-Корсакаў і інш. Менавіта на гэтай сцэне ўпершыню з’явілася у вобразе лебедзя Ганна Паўлава. У 1922 годзе ў будынку праходзіў працэс па справе мітрапаліта Веньяміна.

Урачыстае адкрыццё Петраградскай філармоніі адбылося 12 чэрвеня 1921 г. Праграма першага сімфанічнага канцэрта была прысвечана творчасці Чайкоўскага, а дырыжыраваў першы дырэктар філармоніі Э. Купер. Аркестр філармоніі першым выканаў многія творы Дзмітрыя Шастаковіча, уключаючы Першую сімфонію (12 мая 1926 года); па гэтай прычыне ў 1975 г. Ленінградскай філармоніі было прысвоена імя гэтага кампазітара. У розны час установай кіравалі М. Э. Красцін, Ю. А. Шварцкопф, Ю. М. Мендэльсон.

Філармонія вядзе канцэртную, музычна-лекцыйную і выдавецкую дзейнасць. Мае шырокую бібліятэку.

Асноўны выканальніцкі калектыў — сімфанічны аркестр філармоніі, прызнаны заслужаным калектывам Расіі. На працягу паўстагоддзя (з 1938 па 1988 г.) аркестрам кіраваў Яўген Аляксандравіч Мравінскі; яго змяніў на гэтай пасадзе Юрый Хатуевіч Цемірканаў.