Санкт-Пецярбургскі планетарый

Санкт-Пецярбургскі планетарый — планетарый у Санкт-Пецярбургу. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга, у Петраградскім раёне, побач з Кронверкскім каналам у Аляксандраўскім парку.

Арыгінал назвы руск.: Санкт-Петербургский планетарий
Тып Планетарый,
астранамічная абсерваторыя
Размяшчэнне  Расія
 Санкт-Пецярбург
Каардынаты
Вышыня 15 м
Дата адкрыцця 4 лістапада 1959 год[1]
Сайт: http://planetary-spb.ru/
Інструменты:
Meade LX-200 Шміт-Касегрэн
Meade ETX  
Coronado SolarMax хромасферны тэлескоп з фільтрам Н-альфа

Пецярбургскі планетарый займае частку будынка былога Народнага дома — той корпус, дзе да рэвалюцыі размяшчалася зала для забаваў і чытанняў (т.зв. «Жалезная зала»). Будынак быў пабудаваны ў 1898—1900 гадах па ініцыятыве прынца А. П. Ольдэнбургскага архітэктарам Рыгорам Іпалітавічам Люцэдарскім. У 1910—1912 гадах па праекце Люцэдарскага будынак быў пашыраны — пабудавалі Народную аўдыторыю з опернай залай. У цяперашні час гэты корпус займае Мюзік-Хол.

Планетарый быў адкрыты ў будынку 4 лістапада 1959 года і стаў трэцім планетарыем у СССР пасля Маскоўскага і Валгаградскага.

У планетарыі працуюць 6 стацыянарных залаў («Зорная» зала, невялікая астранамічная Абсерваторыя, зала «Касмічнае падарожжа», зала «Планета», Лабараторыя займальныя опыты (ЛЗО), галерэя «РацыёАрт») і 1 перасоўная зала (Мабільны Пецярбургскі Планетарый).

Купал дыяметрам 25 метраў і вышынёй 15 метраў, спраектаваны так, што яго не відаць з вонкавага боку будынка. Дыяметр залы: 23,5 метра, вышыня: 14,5 метра.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)