Сара Крысціна Тунебру (шведск.: Sara Kristina Thunebro; нар. 26 красавіка 1979, Стрэнгнес) — шведская футбалістка, якая гуляла на пазіцыі левага абаронцы. Вядомая па клубным выступах за шведскія каманды «Эскільстуна», «Цюрэсё» і «Юргардэн», а таксама за нямецкі «Франкфурт». У складзе зборнай Швецыі згуляла 132 матчы, выступіўшы на чэмпіянатах Еўропы 2009 і 2013 гадоў, чэмпіянатах свету 2007, 2011 і 2015 гадоў, Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў. Была вядомая на поле дзякуючы белай павязцы на галаве, якую апранала ў многіх матчах.

Футбол
Сара Тунебру
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 26 красавіка 1979(1979-04-26)[1] (44 гады)
Грамадзянства
Рост 165 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1998 Gideonsbergs IF[d]
1999—2001 Юргордэн
2002 Älvsjö AIK FF[d]
2003—2009 Юргордэн 230 (19)
2009—2013 Франкфурт[d] 56 (6)
2013 Цюрэсо[d] 21 (0)
2014—2015 Эскільстуна Юнайтэд[d] 42 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Футболам займаецца з шасці гадоў. Выхаванка клуба «Вілян». У чэмпіянаце Швецыі праславілася падчас выступаў за «Юргардэн», выйграўшы з ім двойчы чэмпіянат краіны (2003 і 2004), двойчы кубак (2004 і 2005) і дайшоўшы да фіналу Кубка УЕФА ў 2005 годзе (прайграла ў фінале патсдамскай «Турбіне»). З 2009 па 2013 гады выступала за «Франкфурт». Двойчы выйгравала прыз лепшай футбалісткі-забаронцы Швецыі. Кар’еру завяршала ў Швецыі.

Зборная правіць

У зборнай правяла 83 гульні, забіўшы 3 галы. Удзельнічала ў чэмпіянатах свету 2007 і 2011 гадоў, заваяваўшы на апошнім чэмпіянаце свету бронзавыя ўзнагароды. Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў, чэмпіянаце Еўропы 2009 года. Абвясціла аб тым, што пакіне зборную пасля хатняга чэмпіянату Еўропы 2013.

Зноскі

  1. Sara Thunebro // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.