Са́ры (ад санскр.: शाटी «кавалак тканіны») — традыцыйная жаночая вопратка з Індыйскага субкантынента. Складаецца з доўгага кавалка тканіны, які абгортваюць вакол стану і праз плячо. Разам з сары апранаюць падцягнуты ліф або блузу і спадніцу.

Жанчына ў сары

Сары вядомы з перыяду імперыі Гупта.

У нашы дні існуюць шматлікія стылі абготвання і нашэння сары, у тым ліку бенгальскі без зморшчын, гуджарацкі з абгортваннем са спіны, ніві з абгортваннем вакол сцёгнаў, мегхалайскі з выкарыстаннем некалькіх кавалкаў тканіны і г. д.

Спасылкі правіць