Сасан
Сасан (перс.: ساسان, пехл Şəşən), Шашан — жрэц у храме Анахіты ў Істахры[1]. Быў жанаты з Рамбехішт, дачкой кіраўніка Парса, Гачыхра, з роду Барзангідаў. Выкарыстоўваў сваё становішча для прасоўвання па службе свайго сына Папака. Паводле іншай версіі, Папак выступае не сынам Сасана, Сасан быў жанаты з дачкой Папака, ад шлюбу якіх нарадзіўся Ардашыр. Ардашыр, у выніку атрымання ў спадчыну ўлады ад роду Барзангі і барацьбы з парфянамі, атрымаў усю паўнату ўлады спачатку ў Парсе, а затым ва ўсім Іране. Стаў заснавальнікам новай кіруючай дынастыі, названай у гонар Сасана, Сасанідскай.
Сасан | |
---|---|
Нараджэнне | II стагоддзе |
Смерць | III стагоддзе |
Род | Сасаніды[d] |
Бацька | Weh-afrid[d] |
Жонка | Рамбехішт |
Дзеці | Папак |
Зноскі
- ↑ Ат-Табари, Абу Джафар Мухаммад ибн Джарир. «История пророков и царей», пер. В. И. Беляева, О. Г. Большакова, А. Б. Халидова. Ташкент. Фан. 1987