Сафійскі медыцынскі ўніверсітэт

Сафійскі медыцынскі ўніверсітэт (балг.: Медицински университет в София) — балгарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сафія.

Сафійскі медыцынскі ўніверсітэт
балг.: Медицински университет в София
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва балг.: Медицински университет в София
Заснаваны 1917
Год рэарганізацыі 1950
Размяшчэнне Сафія, Балгарыя
Сайт mu-sofia.bg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Медыцынскі ўніверсітэт у Сафіі з'яўляўся старэйшай установай вышэйшай медыцынскай адукацыі ў Балгарыі. Пачатак яго гісторыі паклаў у 1917 годзе цар Фердынанд I, які выдаў указ аб стварэнні медыцынскага факультэта Сафійскага ўніверсітэта. У 1950 годзе Прэзідыум Нацыянальнага сходу Балгарыі прыняў рашэнне аб аддзяленні медыцынскага факультэта ад Сафійскага ўніверсітэта і пераўтварэнні яго ў самастойную ВНУ.

Структура правіць

  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт стаматалогіі
  • Факультэт фармацыі
  • Факультэт грамадскага здароўя

Спасылкі правіць