Сафія Андрэеўна Рудзьева

Сафі́я Андрэ́еўна Ру́дзьева (15 лістапада 1990, Санкт-Пецярбург, СССР) — расійская мадэль, пераможца конкурсу Міс Расія 2009 года.

Сафія Андрэеўна Рудзьева
Род дзейнасці мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці
Дата нараджэння 15 лістапада 1990(1990-11-15) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 лістапада 1990 года ў Санкт-Пецярбургу. У сям’і скульптара і мастака Андрэя Рудзьева і мастачкі Таццяны Шкарынай.[1] У дзесяць гадоў займалася ў тэатральнай студыі, але пакінула яе пасля двух гадоў навучання. Улетку 2008 году скончыла школу № 203 імя А. З. Грыбаедава. Плануе паступіць у вну, аднак з прафесіяй пакуль не вызначылася. У мадэльны бізнес Сафія патрапіла, калі ёй было 15.[2] Ва ўзросце 16 гадоў яна прымала ўдзел у конкурсе «Elite Model Look Russia 2007».[3]

У 14 гадоў дзяўчына здымалася для замежнага часопіса «Perfect10», які спецыялізуецца на эратычных фатаграфіях.[4]

У 2009 годзе стала пераможцам конкурсу «Міс Расія».[3] Дадзеная перамога, гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі конкурсу прыгажосці. Раней у фінале ўдзельнічалі толькі пераможцы рэгіянальных конкурсаў. Сафія, не з’яўляючыся «Міс Пецярбург», перамагла ў федэральным конкурсе. Такое стала магчыма дзякуючы новым правілам, дзейсным на «Міс Расіі» з 2009 года. Для ўдзелу ў конкурсе зараз трэба толькі мінуць кастынг у Маскве. Валодаць тытулам «Міс Пецярбург» або «Міс Масква» неабавязкова.

Зноскі

  1. Андрэй Рудзьеў Архівавана 10 верасня 2009. — Біяграфія, выстаўкі, працы мастака
  2. metronews.ru Архівавана 12 сакавіка 2009. — Бацька «Міс Расія-2009»: Сафія стала дарослай у 15 гадоў
  3. а б kp.ru — «Міс Расія — 2009» Сафія Рудзьева
  4. Скандал! «Міс Расія» здымалася аголенай для замежнага часопіса (руск.)

Спасылкі правіць