Сафія Лундгрэн (нар. 20 верасня 1982, Умеа) — шведская футбалістка, брамнік. Выступала за зборную Швецыі па футболе.

Футбол
Сафія Лундгрэн
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 20 верасня 1982(1982-09-20)[1] (41 год)
Грамадзянства
Рост 172 см
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999 Умеа Седра[d]
1999—2006 Умеа
2007—2008 АІК Стакгольм[d] 22 (0)
2009—2013 Лінчэпінг 95 (0)
2015 Хамарбю
2016 Русенгард Мальмё
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перад падпісаннем кантракта з «Лінчэпінгам» восенню ў 2008 года гуляла ў вядучых шведскіх футбольных камандах, такіх як «Умеа» і АІК. З моманту свайго дэбюту ў нацыянальнай зборнай Швецыі і перамогі над Англіяй ў 2002 годзе, Лундгрэн спаборнічала з Хедвіг Ліндаль, Каралін Юнсан і Крысцін Хамарстрэм за пазіцыю ў асноўным складзе.

У студзені 2015 года яна падпісала кантракт з пачаткоўцам вышэйшай лігі Швецыі, камандай Хамарбю. У пачатку сезона 2016 года Сафія падпісала кароткатэрміновы кантракт з чэмпіёнам Швецыі «Русенгардам».

Зноскі

  1. Sofia Lundgren // Soccerdonna — 2010.