Сафія Мудрасць Божая ствара сабе Дом

«Сафія Мудрасць Божая ствара сабе Дом» — двухбаковы драўляны разьбяны абразок з адпаведным сюжэтам, яркі ўзор іканапіснай традыцыі, звязанай з Турава-Пінскімі землямі.

«Сафія Мудрасць Божая ствара сабе Дом».

На адным баку і чатырохчасткавай іконай «Успенне», «Узнясенне», «Праабражэнне», «Раство» на іншым[заўв 1], створаны ў 1496—1501 гадах[1] па замове пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча святаром-разьбяром Ананіям, як ён сябе называе ў надпісе «папом Ананіям». Наяўнасць такога вызначана беларускага помніка, як гэты дыптых, які мае надпісы аўтара і заказчыка і «гаворыць» на старабеларускай мове — знамянальная з’ява для XV — пачатку XVI стагоддзя. Майстар піша, што ён «робил» для князя, ужываючы добра зразумелую старабеларускую лексіку. Але, акрамя таго, абразок Ананія адкрывае новую для таго часу тэму Сафійнасці, якая стане развівацца на Русі некалькі пазней[2]. Пінскі аўтар абапіраўся на ўласныя іканаграфічныя распрацоўкі, але ў аснове ляжала веданне візантыйскай традыцыі фарміравання сімвалічнага іканічнага выказвання, спосабу як мовай выяўленчага знака выказаць пэўную ідэю[2].

Заўвагі правіць

  1. Дыптых апублікаваны Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Пластика Белоруссии XII—XVIII веков». Минск, 1983. Илл. 21, 22.

Зноскі правіць

  1. Пуцко В.Г. Резная деревянная икона пинского князя // Гістарычная Брама : гісторыка-краязнаўчы часопіс. — выдавец і рэдактар М. Сінкевіч, 2008. — В. 23. — № 1. — С. 103―111. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023.
  2. а б Баженова О.Д. Византийская традиция в белорусской иконописи XV столетия // Обретение образа: Православная Белорусская культура в славянском мире. — Мн.: Белорусский Экзархат, 2009. — С. 69—98. — 416 с. — ISBN 978-985-511-138-3.