Сацыял-дэмакратычная партыя (Літва)

Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы (літ.: Lietuvos socialdemokratu partija — LSDP) — палітычная партыя сацыял-дэмакратычнай арыентацыі ў Літве.

Сацыял-дэмакратычная партыя
літ.: Lietuvos socialdemokratų partija
Выява лагатыпа
Лідар Гінтаўтас Палуцкас
Дата заснавання 1 мая 1896
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 18 532[3] і 13 855[4]
Месцаў у Сейме 25 з 141 (2008)
Месцаў у муніцыпальных саветах 328 з 1526 (2011)
Месцаў у Еўрапарламенце 3 з 12 (2009)
Сайт lsdp.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя была ўтворана ў 2001 годзе шляхам зліцця Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі і Дэмакратычнай партыі працы Літвы і лічыць сябе пераемнікам Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая існавала ў 1896—1940 гадах. Па выніках парламенцкіх выбараў 2004 года СДПЛ, якая выступіла ў кааліцыі з партыяй «Новы саюз (Сацыял-лібералы)» Артураса Паўлаўскаса, атрымала 20 месцаў (11 у НС(СЛ); кааліцыя сабрала 246 852 (20,65 %) галасоў). Пасля перамоў і утварэння чатырохпартыйнай кааліцыі (СДПЛ, НС(СЛ), Партыя працы, Саюз сялян і новай дэмакратыі) прадстаўнік СДПЛ Альгірдас Бразаўскас ізноў стаў прэм’ер-міністрам краіны; акрамя таго, члены партыі атрымалі партфелі міністраў абароны, фінансаў, камунікацый, аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі. Пасля ўрадавага крызісу 2006 года Бразаўскас сышоў у адстаўку, і новым прэм’ер-міністрам ва ўрадзе меншасці стаў член СДПЛ Гедымін Кіркілас. На парламенцкіх выбарах 2008 года партыя атрымала 144 675 (11,73 %) галасоў і 25 месцаў і, не здолеўшы сфарміраваць урад, перайшла ў апазіцыю.

Партыя таксама прадстаўлена ў Еўрапарламенце — яна атрымала 2 з 13 адведзеных для Літвы месцаў на выбарах 2004 года (173 888 (14,4 %) галасоў) і 3 з 12 — на выбарах 2009 года (102 347 (18,12 %) галасоў). СДПЛ уваходзіць у Сацінтэрн і Партыю еўрапейскіх сацыялістаў.

Прадстаўнікі партыі тройчы ўдзельнічалі ў выбарах прэзідэнта Літвы, але кожны раз няўдала. У 2002—2003 гадах Вітэніс Павілас Андрукайціс атрымаў 105 584 (7,3 %) галасоў і заняў пятае месца, у 2004 годзе Чэславас Юршэнас заняў у першым туры пятае месца з вынікам у 147 610 (11,9 %) галасоў, а ў 2009 годзе Альгірдас Буткевічус заняў другое месца, набраўшы 162 549 (11,83 %) галасоў.

12—13 кастрычніка 2009 года ў штаб-кватэры СДПЛ у Вільнюсе спачатку адбыўся выбух, а затым у будынак была кінута бутэлька з запальнай сумессю[5].

На муніцыпальных выбарах 2011 года партыя атрымала найбольшую колькасць месцаў — 328 з 1526 (181 453 галасоў з 1,1 млн.)[6][7]. У Вільнюсе партыя атрымала 5 месцаў з 51[8], у Каўнасе — 6 з 41[9][10].

Падтрымка партыі на парламенцкіх выбарах і колькасць месцаў у Сейме

правіць
Колькасць пададзеных галасоў
Мест в Сейме

Зноскі

  1. http://www.socialistinternational.org/viewArticle.cfm?ArticlePageID=931 Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
  3. http://www.tm.lt/dok/LR%20politiniu%20partiju%20sarasas%20%202018-03-01.pdf Праверана 13 верасня 2018.
  4. https://data.gov.lt/datasets/1737/
  5. "В Литве неизвестные объявили войну крупнейшей оппозиционной партии". Regnum.ru. 13 октября 2009 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. Итоги муниципальных выборов (літ.)
  7. "Вайгаускас: независимые кандидаты получили 5% мандатов". DELFI. 28.02.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  8. Результаты выборов по городскому совету Вильнюса (літ.)
  9. Результаты выборов по городскому совету Каунаса (літ.)
  10. "Каунасцы протестовали против "крабовой" коалиции". DELFI. 10.03.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)