Саюз беларусаў у Бельгіі

Саюз беларусаў у Бельгіі
(Пасля перасылкі з Саюз беларусаў Бельгіі)

Саюз беларусаў у Бельгіі (СББ) — арганізацыя беларускай дыяспары ў Бельгіі.

Гісторыя

правіць

I з’езд Саюза беларусаў у Льежы, быў арганізаваны ў чэрвені 1946 года. У студзені 1947 года бельгійскія ўлады афіцыйна зарэгістравалі Саюз беларусаў Бельгіі. На чале СББ стаў грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч, святар Уладзіслаў Рыжы-Рыжскі, які заняў пасаду старшыні Генеральнай Рады. У лютым 1947 года пабачыў свет першы нумар часопіса «Беларуская Праўда», афіцыйнага органа СББ. У чэрвені 1947 года II з’езд Саюза беларусаў Бельгіі сабраўся ў г. Шарлеруа. У верасні таго ж года пад рэдакцыяй У. Рыжага-Рыжскага выйшаў першы нумар сіндыкальнага (прафсаюзнага) органа СББ у Льежы «Змаганьне за Волю і за Існаваньне», быў заснаваны Беларускі сіндыкат працаўнікоў у Льежы. У сакавіку 1948 года праведзены IV з’езд СББ у Льежы. У ліпені 1948 года на V з’ездзе СББ у Льежы прысутнічаў прэзідэнт БНР Мікола Абрамчык. Удзельнікам іншых з’ездаў ён накіроўваў прывітальныя тэлеграмы. У 1948 годзе ў Льежы выйшаў адзіны нумар беларускай газеты «Незалежнасць», рэдактаванай У. Рыжым-Рыжскім. Неўзабаве радыёстанцыя ў Лімбургу пачала паўгадзінныя трансляцыі беларускіх перадач.

Кіраўніцтва

правіць

Літаратура

правіць
  • Агульны гадавы зьезд беларусаў у Бэльгіі // Бацькаўшчына. — 1952. — № 7-8 (86-87). — С. 8;
  • Гардзіенка, Н. Рада БНР (1947—1970) : Падзеі. Дакументы. Асобы / Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — С. 399;
  • Панькоў, М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984 гг.) / Мікола Панькоў. — Мінск, 2001.
  • Юры (Рыжы). Мой крыж. Успаміны і разважанніі / архіяпіскап Юры Рыжы. — Асінінг, 2003.