Аўген Смаршчок (25 верасня 1914, Зэльва — 25 верасня 1984) — праваслаўны святар, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа, магістр псіхалогіі і філалогіі, старшыня Саюза беларусаў у Бельгіі.

Аўген Смаршчок
Род дзейнасці святар, дзеяч культуры, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 25 верасня 1914(1914-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1984(1984-09-25) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне БАПЦ
Жонка Зоя Жалязоўская-Смаршчок
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1914 годзе ў Зэльве на Гарадзеншчыне. Паходзіў з настаўніцкай сям’і. Вучыўся ў польскай пачатковай школе. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Свіслачы (1934). З сярэдзіны 1930-х гадоў працаваў настаўнікам. У гады Другой сусветнай вайны мабілізаваны ў польскае войска. Браў удзел у абароне Варшавы. Трапіў у палон. Да кастрычніка 1940 знаходзіўся ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных. Пасля вызвалення працаваў на фабрыцы ў Берліне. З восені 1947 — у г. Марбург, дзе вывучаў ва ўніверсітэце псіхалогію і абараніў магістэрскую дысертацыю. Рукапаложаны ў сан святара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) у 1950 г. Увосень таго ж года пераехаў у Бельгію. Скончыў педагагічны факультэт Лёвенскага ўніверсітэта (1957). Выконваў святарскія абавязкі. У 1962—1966 вучыўся ў Інстытуце філалогіі і гісторыі ўсходніх славян Брусельскага ўніверсітэта. Абараніў магістэрскую дысертацыю па філалогіі. Паглыбляючы багаслоўскую адукацыю, супрацоўнічаў з Інстытутам св. Сергія ў Парыжы. Да 1980 працаваў выкладчыкам рускай мовы ў Вышэйшай фламандскай школе ў г. Антверпен. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў парафіі БАПЦ у Бельгіі. Памёр у 1984 годзе ў мясцовасці Хівер недалёка ад Лёвена.

Сям’я

правіць

Жонка — Зоя Жалязоўская-Смаршчок (1922 — 2010), беларуская грамадская дзяячка.

Старэйшы сын Андрэй скончыў Фламандскую школу ў Антверпене як перакладчык з нямецкай і англійскай моваў, працуе там дацэнтам нямецкай мовы. Малодшы сын Петрык скончыў тую самую школу, вывучаў нямецкую і французскую мовы, закончыў славістычны факультэт Лювенскага ўніверсітэта. Працуе на радыё «Свабода» ў Мюнхене[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
  • Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне = Belarusian Students Abroad / Барыс Рагуля. — Лёндан (Канада) — Нью-Ёрк: [б.в.], 1996.