Свабодныя праграмы

(Пасля перасылкі з Свабоднае ПЗ)

Свабодныя праграмы, Свабоднае праграмнае забеспячэнне (англ.: free software або libre software) — паводле азначэння Фонду свабоднага праграмнага забеспячэння, гэта праграмнае забеспячэнне, якое можна выкарыстоўваць, капіраваць, вывучаць, змяняць і распаўсюджваць без абмежаванняў.

Свабодныя праграмы
Выява
Мастацкі кірунак free software movement[d]
Процілегла прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтральнае месца ў канцэпцыі свабодных праграм займае свабода зыходнага кода. Права вывучаць і змяняць камп’ютарную праграму прадугледжвае, што зыходны код будзе даступны карыстальнікам гэтай праграмы. Такім чынам, свабодныя праграмы маюць адкрыты зыходны код, у адрозненне ад прапрыетарных праграм, якія маюць закрыты зыходны код.

Звычайна свабодныя праграмы распаўсюджваюцца згодна з умовамі свабоднай ліцэнзіі, напрыклад ліцэнзій GPL ці MIT.

Тэрмін «свабоднае праграмнае забеспячэнне» цесна звязаны з імем Рычарда Столмана, які ў 1983 годзе ўзначаліў рух за свабоднае праграмнае забеспячэнне і запусціў праект GNU для стварэння свабодных праграм. Трэба адзначыць, што сам тэрмін выкарыстоўваўся значна раней, у тым ліку ў сувязі з выпускам BSD.

Тэрміналогія правіць

Свабодныя праграмы трэба адрозніваць ад іншых відаў праграм, такіх як:

  • прапрыетарныя праграмы (англ.: proprietary software), напрыклад Microsoft Office, Adobe Photoshop, Facebook. Карыстальнікі гэтых праграм не могуць вывучаць, змяняць ці распаўсюджваць іх зыходны код. Часцей за ўсё прапрыетарныя праграмы платныя — аднаразова ці па падпісцы — і вымагаюць згоды з карыстальніцкім пагадненнем
  • бясплатныя праграмы (англ.: freeware або gratis) — від прапрыетарных праграм, якія не патрабуюць аплаты, аднак усё адно абароненыя ліцэнзіяй ад капіравання, вывучэння ці змены зыходнага кода. Напрыклад, Skype або TeamViewer (для некамерцыйнага выкарыстання).
  • праграмы з адкрытым зыходным кодам (англ.: open source software) — у пераважнай большасці сітуацый гэты тэрмін разумеюць у тым жа сэнсе, што і свабодныя праграмы, аднак некаторыя арганізацыі прапануюць праграмы з доступам да прагляду зыходнага коду без права яго змянення ці далейшага распаўсюджвання. У англамоўнай культуры для такіх сітуацый выкарыстоўваюць тэрмін «праграмы з доступам да зыходнага коду» (англ.: source-available). Распрацоўшчыкі выкарыстоўваюць назву «свабодныя праграмы з адкрытым зыходным кодам» (англ.: free and open-source software, FOSS), каб падкрэсліць, што код праграмы ліцэнзаваны для выкарыстання, капіравання, змянення і распаўсюду без аніякіх абмежаванняў.

Гл. таксама правіць

Зноскі