Linux Vacation / Eastern Europe
Linux Vacation / Eastern Europe (LVEE) — штогадовая міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння, якая праходзіць з 2005 года ў Рэспубліцы Беларусь. LVEE традыцыйна праводзіцца ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня на турбазе "Хімік" у ваколіцах Гродна. З 2012 года, апроч летняй, праводзіцца зімовая канферэнцыя «LVEE Winter»[1].

Мерапрыемства аб'ядноўвае зносіны і адпачынак спецыялістаў і энтузіястаў у вобласці вольнага ПЗ. Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыі мовы — руская, беларуская і англійская. Фармат канферэнцыі ўключае даклады, workshop'ы і круглыя сталы.
Тэматыка дакладаў уключае распрацоўку і суправаджэнне вольнага ПЗ, укараненне і адміністраванне рашэнняў на яго аснове, асаблівасці выкарыстання свабодных ліцэнзій. Нягледзячы на сваю назву, якая склалася гістарычна, канферэнцыя не абмяжоўваецца Linux, ахопліваючы шырокае кола платформаў — ад працоўных станцый і сервераў да ўбудавальных сістэм і мабільных прылад[2].
Фінансавую падтрымку LVEE аказваюць беларускія і замежныя IT кампаніі, у сферу інтарэсаў якіх уваходзіць кірунак open-source.
Фотаздымкі правіць
-
У канферэнц-зале (2006)
-
Выступленне дакладчыка (2008)
-
Удзельнікі канферэнцыі (2008)
Зноскі правіць
- ↑ Подведены итоги LVEE Winter 2012.(недаступная спасылка) (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 23 верасня 2015.
- ↑ Станкевич В.. Подводя итоги конференции. . Компьютерные вести (28 лістапада 2010).
Спасылкі правіць
- Linux community second international meeting in Belarus. (англ.) (4 чэрвеня 2006).
- Рубанов Г., Петровская А.. LVEE: вождей у нас нет.. Интервью с Владимиром «mend0za» Шаховым. (28 лістапада 2007).
- Grodno to host Linux Vacation/Eastern Europe 2009 International Conference. (англ.)(недаступная спасылка) (13 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 23 верасня 2015.
- Станкевич В.. Подводя итоги конференции. . Компьютерные вести (28 лістапада 2010).
- Подведены итоги LVEE Winter 2012.(недаступная спасылка) (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 23 верасня 2015.
- Пра канферэнцыю.. Афіцыйны сайт канферэнцыі .