Свабодная музыка
Свабодная музыка, падобна свабоднаму праграмнаму забеспячэнню, — музыка, якую можна без абмежаванняў і ў любых мэтах капіяваць, распаўсюджваць і мадыфікаваць.
Такім чынам, як і іншыя свабодныя матэрыялы, свабодная музыка выпушчана пад свабоднай ліцэнзіяй ці з’яўляецца грамадскім здабыткам. Гэта не значыць, што падобная музыка абавязкова павінна быць бясплатнай. Слова «свабодная» выкарыстоўваецца ў большай ступені ў дачыненні да мадэлі распаўсюджвання, а не да цаны.[1]
Некаторая частка свабоднай музыкі выпускаецца пад ліцэнзіямі, прызначанымі для праграмнага забеспячэння (напрыклад, GNU General Public License) або іншых тэкставых дакументаў (GFDL), але ёсць таксама ліцэнзіі, прызначаныя спецыяльна для музыкі і іншых твораў мастацтва, такія як Open Audio License ад EFF, Ethymonics free music license[2], OpenMusic License[3] ад LinuxTag, Free Art license і ліцэнзіі Creative Commons, якія складаюцца з элементаў Attribution і ShareAlike.
Зноскі
- ↑ Samudrala, Ram. The Free Music Philosophy (v1.4) (undated). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 26 кастрычніка 2008.
- ↑ Redirect to http://www.ethymonics.co.uk(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 9 кастрычніка 2007.
- ↑ Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2004. Праверана 9 кастрычніка 2007.
Спасылкі
правіць- The Free Music Philosophy (англ.)