Сваты

тэлесерыял

«Сваты» (руск.: Сваты) ― камедыйны тэлевізійны серыял студыі «Квартал 95»[uk]. За час праекта выпушчаны сем сезонаў серыяла, а таксама мюзікл «Навагоднія сваты», спін-оф серыяла «Байкі Міцяя», тэлеперадача «Сваты ля пліты», мультсерыял «Свацікі» і цыкл дакументальных фільмаў «Сваты: Жыццё без грыму» і «Сваты-6: За кадрам».

Сваты
руск.: Сваты
Жанр сітуацыйная камедыя і кінакамедыя
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Краіна
Мова руская
Вытворчасць
Прадзюсар
Працягласць серыі каля 50 хв.
Студыя студыя Квартал-95[d] і Інтэр
Трансляцыя
На экранах 2008 — 2021
Спасылкі
svativseserii.ru
IMDb ID 1820225

Прэм’ерныя паказы серыяла «Сваты» ў Расіі прайшлі на тэлеканале «Расія-1», ва Украіне — на тэлеканалах «ICTV» (1 сезон), «Інтэр» (2—5 сезоны) і «1+1» (6—7 сезон), у Беларусі — на тэлеканале «Беларусь 1». Прэм’ера першага сезона адбылася 28 снежня 2008 года.[1]

Сюжэт правіць

«Сваты» (2008) правіць

Маладыя сужэнцы Маша і Максім Кавалёвы вырашаюць з’ездзіць адпачыць у Італію, а сваю пяцігадовую дачку Жэню пакінуць пад наглядам сваіх бацькоў, але тыя спаслаліся на занятасць і адмовіліся. Урэшце праз блытаніны да ўнучкі прыехалі бацькі і Машы, і Максіма.

Паходжаннем з рознага сацыяльнага асяроддзя, бацькі Машы — Валянціна і Іван Будзько — простыя сельскія жыхары, а бацькі Максіма — Вольга і Юрый Кавалёвы — тыповыя гарадскія інтэлігенты з вытанчанымі манерамі, сваты не выносяць адзін аднаго. Аднак, аказваюцца ў адным доме ўчатырох і ў іх узнікае канфлікт інтарэсаў. У кожнага свае метады выхавання. Пачынаецца барацьба за ўвагу ўнучкі. Гарадскія ва ўсім яе абмяжоўваюць, сельскія ж наадварот — шмат што дазваляюць.

Сваты ўвесь час трапляюць у недарэчныя сітуацыі, выйсце з якіх ім даводзіцца знаходзіць разам, што іх і збліжае. Пад канец яны ўсё ж мірацца не без дапамогі Жэні.

«Сваты 2» (2009) правіць

Гісторыя адбываецца напярэдадні 8 сакавіка. Маша на апошнім месяцы цяжарнасці. У яе з Максімам узнікае крызіс адносін. У праблему ўмешваецца іх шасцігадовая дачка Жэня. Дзяўчынка знаходзіць арыгінальны спосаб вырашыць праблемы — выклікае сваіх бабуль і дзядуляў.

Сваты спяшаюцца на дапамогу. Яны імкнуцца памірыць сваіх дзяцей, але кожны робіць гэта па-свойму, у выніку сваты не проста сварацца з дзецьмі, але і даводзяць сям’ю да мяжы разводу. Выратаваць сітуацыю можа толькі аб’яднанне сватоў.

Маша нараджае двайнят 8 сакавіка.

«Сваты 3» (2009) правіць

Прайшло некалькі месяцаў з падзей другога сезона. Наступіла лета. Маша і Максім з’язджаюць у Нідэрланды, а Жэню пакідаюць у пасёлку Кучугуры пад наглядам Будзько. Да іх прыязджаюць Кавалёвы, каб дапамагчы наглядаць унучку і падрыхтаваць яе да школы.

З гэтага моманту ў гісторыю ўпісваецца не менш галоўны герой — сябар, кум, сусед і сабутэльнік Івана Будзько — Міцяй (Дзмітрый Буханкін). У гэтым сезоне сваты пачынаюць ладзіць, ім разам даводзіцца весці здаровы лад жыцця -- не піць, не курыць і не есці пасля 18.00; падтрымаць Івана, якога звольнілі з працы, і нават правесці вяселле сына Міцяя.

Дзякуючы мноству падрыхтоўчых урокаў Кавалёвых Жэня здае іспыты ў ліцэй, але аказваецца, што бацькі хочуць уладкаваць яе ў школу ў Нідэрландах.

«Сваты 4» (2010) правіць

Дзеянне адбываецца праз год пасля падзей трэцяга сезона, зноў летам.

Сваты паехалі ў Турцыю наведаць дзяцей і ўнукаў. Бацькі Жэні адпраўляюць яе ў дзіцячы лагер «Артэк». Бабулі і дзядулі адправіліся ў Крым. Але яны паехалі туды не так адпачываць, як апекаваць сваю любімую ўнучку Жэнечку. Сваты так і не навучыліся жыць без унучкі, цяжка ім ужывацца і адно з адным. Па шчаслівым выпадку Максім знаходзіць бацькам дом, які яны ператвараюць у атэль, каб як падзяку за знаходжанне часовага жытла заробленыя грошы аддаць Машы і Максіму. Вольга і Юры хаваюць ад усіх свой развод, але неўзабаве пра яго даведаюцца ўсе, і ў тым ліку бацькі Вольгі. Праз некаторы час Юры зноў ажэніцца з Вольгай. Сваты мірацца са сваёй суседкай Ларысай.

«Сваты 5» (2011) правіць

З часу апошніх падзей мінула восем гадоў.

Маладыя Кавалёвы — Максім і Маша — увесь гэты час жылі ў Нідэрландах, але зараз яны вырашылі вярнуцца на радзіму. Бабулі і дзядуля (Юрый Анатолевіч Кавалёў памёр за тры гады да моманту дзеяння фільма ад сардэчнага прыступу) з нецярпеннем чакалі сустрэчы са сваімі ўнукамі, але ніхто з іх не чакаў убачыць вясёлую, забіяцкую і мілую Жэнечку ў новым абліччы гота з кучай праблем і канфліктаў. Але гэта толькі паўбяды на галовы сватоў: бо ёсць яшчэ і двайняты — Мікіта і Віка, якія аказаліся настолькі сучаснымі і ашчаднымі, што чорнае адзенне і «чорны» гумар іх старэйшай сястры здаюцца кветачкамі ў параўнанні з іх выхадкамі. На ўсё лета ўнукі патрапілі ў кампанію дзядоў Будзько і Вольгі Кавалёвай «на перавыхаванне». Аляксандр Бярковіч паспрабаваў заваяваць сэрца Вольгі, і з часам дамогся гэтага. Жэня знайшла сяброўку, якая аказалася саперніцай і адбіла ў яе хлопца.

У Кучугуры з Крыма вярнуўся Міцяй з сям’ёй: жонкай Ларысай і сынам Арцёмкам. Валянціна навучылася вадзіць машыну і арганізавала харчовы бізнес разам з Ларысай, Ксеніяй і Яўгенам Барысавічам Жуком.

«Сваты 6» (2012) правіць

Дзеі адбываецца праз паўгода пасля падзей ў «Сватах 5». У 6 сезоне сюжэт ахоплівае амаль увесь год: з сакавіка і да Новага года. За гэты час у жыцці галоўных герояў шмат чаго адбылося. Бабулі і дзядуля як і раней перавыхоўвалі нядбайных блізнят і дапамагалі Жэні вырашаць праблемы. Вольга Мікалаеўна і Аляксандр Бярковіч нарэшце афіцыйна аформілі свае адносіны і пажаніліся. Іван Будзько заняўся бізнесам, выратаваў краіну ад бюракратыі, адправіўся на заробкі, атруціўся грыбамі і адзначыў юбілей. Жэня скончыла школу, паступіла ў інстытут і сустрэла сваё каханне. Ларыса нарадзіла дзяўчынку — Міцяй трэці раз стаў татам.

Сям’я Будзько засталася без даху над галавой, а да Буханкіна прыехала цешча. Сваты адправіліся на «Еўра-2012», у круіз па залатым кальцы Расіі, у турпаход і ў Карпаты, дзе сустрэлі Новы год.

«Сваты 7» (2021) правіць

Жэня стала зусім дарослай, а бабулі і дзядуля як і раней актыўна дапамагаюць ёй на жыццёвым шляху. Сватоў зноў чакалі падарожжы — гэтым разам у Беларусь, дзе сваты ледзь не пасварыліся з Буханкінымі, і ў Грузію, дзе троху болей даведаліся пра свой род. Іван і Валя пераехалі ў новы дом. Таксама была паказана маладосць Івана і Валянціны Будзько, як складалася іх ранняе сямейнае жыццё. Героі адзначылі Масленіцу, сасваталі ўнучку, блізка пазнаёміліся з бацькамі новага жаніха. У Каці і Лёшы нарадзіўся сын — Сан Саныч упершыню стаў дзядулем, а ў канцы сезона Жэня выйшла замуж за англічаніна Джэка.

Зноскі

Спасылкі правіць