Свентакшыскія пропаведзі

Свентакшыскія пропаведзі (польск.: Kazania świętokrzyskie) — польскія сярэднявечныя пропаведзі, верагодна, напісаныя у перыяд канца XIII — пачатку XIV стагоддзя. Лічацца самай старой прозай, напісанай на польскай мове.

Аўтар невядомы. Пропаведзі былі знойдзены Аляксандрам Брукнэрам у 1890 годзе. Назва была дадзена ад верагоднага месца іх паходжання (кніга, у якой яны раней захоўваліся, належала бібліятэцы кляштара бенедыкцінаў у Свентакшыскіх гарах. Помнік складаецца з адной цэлай пропаведзі і фрагментаў пяці іншых пропаведзяў.

Упершыню былі апублікаваны ў 1891 годзе.