Свентакшыскія горы
Свентакшыскія горы (польск.: Góry Świętokrzyskie — «горы Святога Крыжа») — горны хрыбет у Польшчы, найбольш высокая частка Келецка-Сандамірскага ўзвышша.
Свентакшыскія горы | |
---|---|
польск. Góry Świętokrzyskie | |
Краіна | |
Горная сістэма | Келецка-Сандамірскае ўзвышша |
Плошча | 1 684 км² |
Даўжыня | 80 км |
Найвышэйшая вяршыня | Лысіца |
Вышыня | 612 м |
Працягласць хрыбта складае каля 80 км. Найвышэйшы пункт — гара Лысіца (612 м). Горы складзеныя кварцытамі, граўвакамі, пясчанікамі і вапнякамі, часта перакрытымі друзлымі (у прыватнасці, марэннымі) адкладамі. Пераважае ўзгорыста-градавы рэльеф. Ля падножжаў гор растуць дубовыя і хваёвыя, на схілах — букавыя і піхтавыя лясы.
Літаратура
правіць- Свентакшыскія горы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).