Свет паводле Кепскіх

польскі камедыйны серыял

«Све́т паво́дле Ке́пскіх» (польск.: Świat według Kiepskich) — польскі камедыйны серыял, які трансліраваўся на «Polsat[pl]» з 16 сакавіка 1999 года, вытворчасці «ATM Grupa[pl]». З’яўляўся адным з самых працяглых польскіх серыялаў.

Свет паводле Кепскіх
Жанр сітуацыйная камедыя
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова польская
Колькасць сезонаў 34
Колькасць серый 504 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Працягласць серыі каля 33 ± 11 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал Polsat[d]
На экранах 16 сакавіка 1999[1] — 2 снежня 2021
Спасылкі
IMDb ID 0297639
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серыял кляйміў розныя заганы (вульгарызмы, ляноту, эгаізм, алкагалізм, паталогіі[pl], апатыю, хамства) і стэрэатыпную мадэль польскага сямейнага жыцця, выкарыстоўваючы просты гумар і смешную мову герояў. Серыял таксама трансляваўся ва Украіне пад назвай укр.: Справи Кепських на ICTV, а ў 2010 годзе ў яго з′явіўся ўласны аналаг пад назвай руск.: Непрухи.

У чэрвені 2022 года «Polsat TV» абвясціў аб завяршэнні вытворчасці серыяла. Пасля гэтага рашэння «Polsat TV» 31 жніўня 2022 года пачаў трансляцыю апошняга сезона серыяла, здымкі якога былі зробленыя ў студзені і лютым 2021 года, чакаецца, што яна завершыцца 16 лістапада 2022 года.

Зноскі

  1. а б http://dbpedia.org/resource/Świat_według_Kiepskich Праверана 19 красавіка 2020.

Спасылкі правіць