Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Слуцк)

Свята-Іаана-Прадцечанская царква ці Іаанаўская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Краіна  Беларусь
Горад Слуцк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Слуцкая
Стан страчана

Гісторыя правіць

Першая вядомая Іаана-Прадцечанская царква ў Слуцку ўпамінаецца ў 1439 годзе.

У 1581 годзе назва царквы сустракаецца ў грамаце слуцкай княгіні Кацярыны Тэнчынскай. Знаходзілася царква на паўднёвай ускраіне горада, па левы бок ад галоўнай вуліцы Новага места, у пазнейшыя часы вядомай як Навамейская (цяпер імя Максіма Багдановіча).

У 1793 годзе царква адзначалася як «будынкам драўляная, старая». На працягу канца XVIII — першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя яе прыход змяншаўся. Да 1840-х гадоў яна ўжо была пустая і пакінутая. У 1842 годзе царкву разабралі з-за старасці, хаця афіцыйнае скасаванне адбылося толькі ў 1853 годзе і яе прыход быў прыпісаны да Юр’еўскай царквы[1].

Зноскі

  1. Ігар Ціткоўскі.. Царква Святога Іаана Прадцечы. Наследие Слуцкого края (5 верасня 2016).

Літаратура правіць

  • Скеп’ян АА. Князі Слуцкія. Мн., 2013, с. 17.
  • Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, № 29. Мн., 1848.
  • Дело с ведомостями о состоянии церквей… НГА РБ ф. 136, воп. 1, спр. 344, с. 8.
  • B.J.K. Wspomnienia о Siucku. Gniezno. 1905. с. 40.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.
  • Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 156