Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі (Гродна)

Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца за Пакроўскім кафедральным саборам на вул. Ажэшкі, 23.

Праваслаўны храм
Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі
53°41′02″ пн. ш. 23°50′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Гродзенскае
Будаўніцтва 1995
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 

Пабудавана ў 1995 годзе з цэглы. 24 ліпеня 1995 года патрыярх Алексій ІІ асвяціў храм і заклаў у яго сцяну капсулу з патрыяршай граматай.

Архітэктура правіць

Архітэктарам з’яўляецца Віктар Якаўлевіч Глухаў. Храм вырашаны цэнтрычным крыжовым аб’ёмам, завершаным у цэнтры шатром з цыбулепадобным купалам на высокім барабане-чацверыку. Кампазіцыя галоўнага фасада пабудавана на рытмічным нарастанні 2-гранных шчыпцоў прытвора, крылаў асноўнага аб’ёму і граняў барабана. Плоскасныя сцены і паўкруглая прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам. Высокі цокаль, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія асвятляюць ніжнюю царкву, асобныя ўваходы ў цокаль арганізаваны праз бакавыя сходы. Уваход у рызніцу арганізаваны праз высокую тэрасу каля апсіды[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4