Свята-Георгіеўская царква (Баравое)

Свята-Георгіеўская царква (да 1999 — Свята-Троіцкая царква) — праваслаўная царква ў Баравом.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
51°42′34″ пн. ш. 28°03′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Баравое
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Першае згадванне XVIII стагоддзе
Сайт turov.by/eparhia/temples…
Map

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., агр. Баравое, вул. Камсамольская 89А.

Гісторыя правіць

Паводле архіўных даных царква была пабудавана ў 1865 годзе, хаця ёсць успамінанне, што царква ў вёсцы была яшчэ ў XVIII ст. Адносілася да Мілашавіцкага прыхода. У 1896 была адрамантавана.

Падчас ВАВ царква ацалела, хаця вёска была спалена. У 1996 старую драўляную царкву разабралі і ў 1998 пабудавалі новую, асвяцілі ў гонар Успення Божай маці.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 565