Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Грыцавічы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Грыцавічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
53°05′41″ пн. ш. 24°00′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Грыцавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Бераставіцкае |
Дата пабудовы | 1997 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПершыя згадкі пра храм датуюцца другой паловай XIX стагоддзя. Храм быў пабудаваны з дрэва. У 1962 годзе царква была закрыта і перададзена калгасу, які выкарыстоўваў будынак як месца для захоўвання збожжа. З часам дах прыйшоў у трухлявасць і стаў працякаць.
У 1990-я гады храм быў аддадзены вернікам для аднаўлення. Драўляны храм аднаўленню не падлягаў, таму было прынята рашэнне яго знесці і на гэтым месцы пабудаваць новы мураваны.