Свята-Мікалаеўская царква (Рубяжэвічы)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°41′24″ пн. ш. 26°51′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Рубяжэвічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Будаўніцтва | 2000 |
Гісторыя
правіцьУ 1863 годзе праваслаўным вернікам быў перададзены драўляны будынак пабудаванай у 1799 годзе каталіцкай царквы. У савецкі час царква была закрыта, а будынак быў разабраны ў 1972 годзе[1]. У 2000 годзе на месцы старой драўлянай царквы быў пабудаваны новы храм[2].
Архітэктура
правіцьПабудавана з сілікатнай цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над фасадам надбудавана 8-гранная драўляная званіца з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі фасадамі[3].
Зноскі
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква (Рубяжэвічы) Архівавана 22 кастрычніка 2019.
- ↑ Мікалаеўская царква
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Рубяжэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)