Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Дарогі)

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 26.

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
53°02′25″ пн. ш. 28°16′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Старыя Дарогі
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Будаўніцтва 20062019 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

6 красавіка 1954 года па багаславенні архіепіскапа Піцірыма быў заснаваны прыход. Настаяцелем быў прызначаны протаіерэй Цярэнцій Савіч Локацкі. Будынка царквы ў горадзе не было і набажэнствы праводзіліся ў хаце пробашча.

У канцы 1991 года мітрапаліт Філарэт багаславіў стварэнне прыходу. 12 красавіка 1992 года пробашчам парафіі быў прызначаны іерэй Ігар Кручко.

Прыходу быў перададзены будынак пад храм і 14 сакавіка 1993 года адбылося яго асвячэнне мітрапалітам Філарэтам. Пры прыходзе з 1997 года існуе нядзельная школа.

У 2006 годзе побач з будынкам драўлянага храма было распачата будаўніцтва новай цаглянай царквы. 15 снежня 2019 года епіскап Антоній правёў асвячэнне новазбудаванага храма[1][2].

Зноскі

Спасылкі

правіць