Свята-Міхайлаўская царква (Орша)
Свята-Міхайлаўская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 4[1].
Славутасць | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
54°30′23″ пн. ш. 30°25′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Орша |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Будаўніцтва | 1995 |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1994 годзе з дрэва. З 14 лістапада 1994 года афіцыйна мае статус кафедральнага сабора Оршы.
АрхітэктураПравіць
Вырашана ў стылізаваных формах драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Уяўляе сабой квадратны ў плане 2-ярусны зруб, 4-схільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай з лемехавым пакрыццём на цыліндрычным барабане. Уздоўж фасада створана слупавая паперць-гульбішча з разной балюстрадай. Сцены зруба прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- ↑ Храм святого Архангела Михаила г. Орши
- ↑ Міхайлаўская царква Архівавана 31 снежня 2022.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4