Цэнтральнае благачынне горада Оршы

Цэнтральнае благачынне горада Оршы, Цэнтральная благачынная акруга горада Оршы — акруга ў Віцебскай і Аршанскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае цэнтральную і заходнюю частку горада Оршы. Утворана ў 2007 годзе.

Праваслаўны крыж. Цэнтральнае благачынне горада Оршы
Цэнтральная благачынная акруга горада Оршы
Краіна
Адрас 211391, Рэспубліка Беларусь, г. Орша, вул. Савецкая, 7
Тып арганізацыі акруга праваслаўнай епархіі
Кіраўнікі
Благачынны Іерэй Дзмітрый Савушкін
Заснаванне
Дата заснавання 2007 год

Храмы і прыходы правіць

  1. Прыход храма Раства Прасвятой Багародзіцы
  2. Прыход храма Святога Архангела Міхала (сабор)
  3. Храм Святога Андрэя Першазванага (в. Андрэеўшчына, дамовы храм прыпісны да прыходу пакутніцы Раісы)
  4. Храм Святых апосталаў Пятра і Паўла (Орша ПК 8)
  5. Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца
  6. Прыход храма Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага
  7. Прыход храма Свяціцеля Аляксія мітрапаліта Маскоўскага (дамовы храм Аршанскага духоўнага вучылішча)
  8. Прыход Роўнаапостальнага князя Уладзіміра (праектуемы)
  9. Прыход Святой пакутніцы Раісы (в. Андрэеўшчына)
  10. Свята-Леанідаўская царква (Орша)

Благачынныя настаяцелі правіць

  1. Протаіерэй Міхаіл Мартыновіч
  2. Протаіерэй Мікалай Вабішчэвіч
  3. Протаіерэй Андрэй Валашчук
  4. Протаіерэй Вячаслаў Казлоў
  5. Протаіерэй Валерый Сярко
  6. Іерэй Дзмітрый Савушкін

Спасылкі правіць