Свята-Петра-Паўлаўская царква (Плешчаніцы)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на зав. Кірава.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Плешчаніцы. Сята-Петрапаўлаўская царква.jpg
54°25′28,90″ пн. ш. 27°49′49,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Плешчаніцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
2-е Лагойскае благачынне

ГісторыяПравіць

Летам 1990 г. Плешчаніцкі пасялковы савет выдзяліў праваслаўнай грамадзе ўчастак зямлі плошчай 0,15 га пад пабудову царквы. У 1991 г. настаяцелем парафіі быў прызначаны святар Павел Баянкоў[1].

Царква была пабудавана ў 1996 — 98 гг. з дрэва на месцы драўлянага Міхайлаўскага храма, які быў закрыты ў 1930-я гг. і ў 1941 г. згарэў.

АрхітэктураПравіць

Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з 5-граннай апсідай. З боку франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім узвышаецца 1-ярусная чацверыковая шатровая званіца. Пасярэдзіне 2-схільнага шыфернага даху 2-ярусны чацверыковы светлавы барабан, накрыты шатром. Зрубленыя ў ластаўчын хвост неашаляваныя брусчатыя сцены члянёны арачнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4