Свята-Петра-Паўлаўская царква (Сураж)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Віцебская, 16.

Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
55°24′16″ пн. ш. 30°43′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Сураж
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская
Будаўніцтва 19962009 гады
Map

Гісторыя правіць

Першая вядомая царква Святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў 1839 годзе з дрэва на падмурку і з’яўлялася творам народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам з аднаяруснай званіцай. Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі ўзвышаўся купал. Абшытыя цёсам і афарбаваныя сцены чляніліся 11 вялікімі вокнамі з жалезнымі кратамі, 4 малымі ў купале і ўваходнымі дзвярамі. У агароджы храма знаходзілася таксама мураваная капліца.

Царква функцыянавала да 1936 года і была разбурана.

Новы храм правіць

Аднавіліся набажэнствы ў пачатку 1990-х гадоў, набажэнствы здзяйсняліся прыватным доме. Грамада была зарэгістравана 30 красавіка 1993 года[1].

У лістападзе 1996 года праваслаўныя веруючыя сабралі грошы і выкупілі ў раённага спажывецкага таварыства мэблевы магазін, каб перабудаваць яго пад царкву. У 2009 годзе будаўнічыя работы былі завершаны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорус. Правосл. Церковь, 2009. — 153 с.
  • Витебский район / текст: Н. Пивовар, Л. Никитина; фото: С. Плыткевич, Д. Жаворонков; ред. Наталья Плыткевич. — Минск : Рифтур, 2014. — 48 с.
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква // Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.]; уклад. М. В. Півавар. — Мінск : Паркус плюс, 2008. — С. 281.