Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Індычы)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Індычы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°19′03″ пн. ш. 23°56′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Індычы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Будаўніцтва 1997
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя

правіць

У 1800 годзе па фундацыі Тамаша Канюшэўскага ў Індычах пабудавана драўляная ўніяцкая царква Нараджэння Божай Маці, пасля скасавання Уніі прыхаджане пераведзены ў праваслаўе. У 1960-я гады царква была разбурана[1].

Новая царква была пабудавана ў 1997 годзе.

Архітэктура

правіць

Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, завершанай цубулепадобным купалам на гранёным барабане. Над фасадам надбудавана 2-ярусная 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

правіць