Свята-Уваскрасенская царква (Дзяржынск)

Свята-Уваскрасенская царква[1] — праваслаўная царква ў в. Дзяржынск Лельчыцкага раёна.

Праваслаўны храм
Свята-Уваскрасенская царква
51°40′26,40″ пн. ш. 27°32′20,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дзяржынск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Першае згадванне 1777

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Дзяржынск, вул. Маладзёжная 1А.

Гісторыя правіць

Паводле звестак царква ў вёсцы Радзівілавічы была пабудавана ў 1777 годзе на сродкі прыхаджан. Царква была ўніяцкай, а ў 1834 стала праваслаўнай. У 1837 на дзяржаўныя сродкі пабудавалі новую царкву ў форме роўнастаронняга крыжа. У 1839 быў асвечаны новы іканастас, напісаны мастаком Стэфанам Сулкоўскім. У гэты час да радзівілавіцкага прыхода былі прыпісаны Міхайлаўская царква ў вёсцы Храпунь і Свята-Прачысценская царква ў в. Колкі. У 1850 царква мела 33 дзесяціны зямлі.

Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года Уваскрасенская царква была драўляная, не абагравалася, дах з гонту. Іканастас складаўся з 8 абразоў звычайнага пісьма. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1834 года. У званіцы, што стаяла асобна, мелася 4 званы: тры па 48 кг і адзін каля 16 кг. Прыхаджан было 788 чалавек. Царкоўнай зямлі мелася 200 дзесяцін і два млыны.

У 1905 дах царквы перакрылі лістамі жалеза. У 1917 у прыходзе значылася 1673 прыхаджаніны.

У 1943 храм быў спалены разам з вёскай.

У 2000 годзе пабудавана новая драўляная царква, якая была асвечана епіскапам тураўскім і мазырскім Пятром у гэтым жа годзе.

Зноскі

  1. Сустракаюцца таксама назвы: Свята-Міхайлаўская царква, Храм Раства Хрыстова.

Літаратура правіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 568