Свята-Успенскі Казіміраўскі жаночы манастыр
Свята-Успенскі Казіміраўскі жаночы манастыр ― манастыр у в. Казімірава Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.
Манастыр | |
Свята-Успенскі Казіміраўскі жаночы манастыр | |
---|---|
52°54′33″ пн. ш. 29°50′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Казімірава |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Дата заснавання | 2000 |
Гісторыя
правіцьУ 1713 годзе ў Казіміраве Казімірам Юдзіцкім быў заснаваны ўніяцкі манастыр пад кіраваннем ордэна базыльян. У 1832 годзе касцёл быў ператвораны ў праваслаўны храм, а манастыр быў скасаваны.
У 1996 годзе быў адроджаны праваслаўны прыход. У 2000 годзе пастановай Сінода Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Казіміраўскі прыход быў ператвораны ў жаночы манастыр[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Свято-Успенский женский монастырь, д. Казимирово(недаступная спасылка) на monasterium.by
- Свята-Успенскі Казіміраўскі жаночы манастыр на сайце Глобус Беларусі (руск.)