Святлана
беларуская форма імя
Святлана (руск.: Светлана) — жаночае рускае асабістае імя; адзінае ў сваім родзе, якое ўзнікла ў рускай літаратуры ў пачатку XIX стагоддзя і праз стагоддзе атрымала шырокае распаўсюджанне ў якасці сапраўднага асабістага імя.
Род | жан. |
---|---|
Этымалагічнае значэнне | «светлая» |
Вытворныя формы | Света |
Іншамоўныя аналогі |
балг.: Светлана руск.: Светлана сербск.: Светлана / Svetlana укр.: Свiтлана фінск.: Svetlana чэшск.: Světlana |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Святлана» |
* Вызначэнне Святлана у Вікіслоўніку. |
Імя было прыдумана і ўпершыню выкарыстана А. Х. Вастокавым ў «старадаўнім рамансе» «Святлана і Мсціслаў» (1802); шырокую вядомасць набыло пасля публікацыі балады «Святлана», створанай паэтам-рамантыкам Васілём Жукоўскім (1813).
Вядомыя носьбіты імя
правіць- Святлана Аляксандраўна Алексіевіч — беларуская пісьменніца.
- Святлана Леанідаўна Багінская — беларуская спартсменка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка