Святлана Аляксееўна Рамашына
Святлана Аляксееўна Рамашына (руск.: Светла́на Алексе́евна Рома́шина; нар. 21 верасня 1989 г., Масква) — расійская спартсменка, выступае ў сінхронным плаванні. Сяміразовая алімпійская чэмпіёнка, 21-разовая чэмпіёнка свету, 13-разовая чэмпіёнка Еўропы. Выступае ў дуэце з Наталляй Ішчанка (у 2009—2012 і ў 2015—2016 гадах) і са Святланай Калеснічэнка (у 2013—2014 гадах і з 2019 года), а таксама ў сола і групе. Самая тытулаваная спартсменка ў гісторыі сінхроннага плавання. У зборнай Расіі з 2005 года.
Святлана Аляксееўна Рамашына | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | сінхроннае плаванне |
Клуб | Дынама[d] |
Нарадзілася |
21 верасня 1989 (35 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 55 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |